Беларуская Служба

На мяжы з Беларуссю зноў затрыманыя нелегальныя мігранты

27.06.2021 16:55
Літоўскія памежнікі сёння раніцай затрымалі 8 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перайсці мяжу: 4 грамадзянаў Іраку і 4 – Індыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/YURI GRIPAS / POOL Dostawca: PAP/EPA

У суботу былі спыненыя 39 чалавек без дакументаў: яны назваліся грамадзянамі Гамбіі, Гвінеі і Марока.

Агулам сёлета ў Літву з Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 555 асоб, у тым ліку 39 беларусаў. Гэта амаль у сем разоў больш, чым летась.

Сярод затрыманых найбольш грамадзян Іраку – 361. 46 грамадзян Ірану, 45 – Сірыі, 39 – Беларусі, 17 – Расіі, 11 – Турцыі, 10 – Шры-Ланкі, 6 – Таджыкістану, 4 – Гвінеі ды Індыі, 3 – Афганістану, 2 – Емену, Егіпту, Марока і Гамбіі і 1 грамадзянін Самалі.

Афіцыйная Вільня паведаміла, што Мінск пазбягае кантактаў з памежнікамі Літвы па пытанні мігрантаў.

юл