Адразу некалькі былых работнікаў тэлеканала АНТ паведамілі, што 24 і 25 чэрвеня на мабільныя тэлефоны экс-супрацоўнікаў пачалі тэлефанаваць следчыя, запрашаючы на допыты ў якасці сведак па неназванай крымінальнай справе. Некаторыя таксама атрымалі позвы ў СК па пошце. Усяго вядома аб прыкладна двух дзясятках выклікаў у Следчы камітэт. Некаторыя экс-супрацоўнікі ўжо былі на допытах, з іх узялі падпіску аб неразгалошанні.
Паводле прыкладных ацэнак экс-супрацоўнікаў АНТ, пасля 9 жніўня з канала сышло каля 80 чалавек (у тым ліку тых, хто супрацоўнічаў з ім пазаштатна). Улічваючы, што ўсяго на канале працавала менш за 300 чалавек, звольніўся прыкладна кожны трэці. Былыя работнікі АНТ сцвярджаюць, што заявы на звальненне напісала большасць журналістаў.
юл