Апоўдні пачнуцца святочныя мерапрыемствы каля Палаца спорту і на тэрыторыі Верхняга горада. Выступяць народныя калектывы і зоркі беларускай эстрады, паведамляюць naviny.by.
Каля стэлы «Мінск – горад-герой» з 18.00 да 20.00 плануецца выступленне папулярнага расійскага калектыву «Хор Турэцкага». У 21.00 тут пачнецца канцэртная праграма «Праспяваем гімн разам» з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.
Афіцыйныя святкаванні будуць арганізаваны ва ўсіх раёнах Мінска – адрасы канкрэтных пляцовак апублікаваныя на сайце Мінгарвыканкама. У сямі месцах Міністэрства абароны правядзе выставы ваеннай тэхнікі.
У 23.00 пачнецца феерверк, які будзе доўжыцца сем хвілін.
Партал naviny.by нагадвае, Варта адзначыць, што ў 1991-1996 гадах Дзень Незалежнасці адзначалі 27 ліпеня – ён быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прынята па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года, правядзенне якога ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам, Беларусь з'яўляецца адзінай з былых савецкіх рэспублік, чый галоўнае дзяржаўнае свята не прывязаны да распаду СССР.
ав