Беларуская Служба

160 нелегалаў затрыманы на літоўскай мяжы – чарговы антырэкорд

04.07.2021 13:02
Паводле інфармацыі літоўскага ведамства, агулам у 2021 годзе 1098 мігрантаў з Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву. Гэты лік амаль у дванаццаць з паловай разоў большы, чым было ў мінулым годзе.
Granica litewsko-białoruska
Granica litewsko-białoruska shutterstock/Karolis Kavolelis

Памежная служба Літвы за суткі затрымала 160 нелегальных мігрантаў з Беларусі. Большасць з іх затрымалі на тэрыторыі Друскеніцкага самакіравання. Выпадкаў супраціву памежнікі не зафіксавалі, паведамяле svaboda.org.

«Многія мігранты, затрыманыя друскеніцкімі памежнікамі, распавядаюць падобныя гісторыі. Яны нібыта вучыліся ў вышэйшых навучальных установах Горадні, а мясцовая ўлада ўвяла новую плату для такіх студэнтаў. Іх таксама нібыта выселілі са студэнцкіх інтэрнатаў і вымусілі пакінуць Беларусь. Такія мігранты кажуць, што з-за блізкасці Горадні да Літвы яны выбралі гэтую краіну, а не, напрыклад, Польшчу», – гаворыцца на сайце памежнай службы Літвы.

Паводле інфармацыі літоўскага ведамства, агулам у 2021 годзе 1098 мігрантаў з Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву. Гэты лік амаль у дванаццаць з паловай разоў большы, чым было ў мінулым годзе. Памежная служба адзначыла, што мігранты пачалі ісці і цераз участкі мяжы, абсталяваныя сучаснай сістэмай кантролю. Раней яны ўнікалі такіх тэрыторый.

Афіцыйная Вільня абвінавачвае Беларусь у нядбайнасці і ў спрыянні перапраўцы замежнікаў да мяжы Літвы. Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што рост колькасці мігрантаў – гэта свядомая палітыка беларускіх уладаў супраць Літвы. Яна назвала тое, што адбываецца, пачаткам гібрыднай вайны.

эж


Літва змагаецца з сур'ёзнай праблемай нелегальнай міграцыі з Беларусі

24.06.2021 17:30
Учора вечарам у літоўскім Цэнтры рэгістрацыі іншаземцаў здарыліся хваляванні, паліцыі прыйшлося ўжыць слезацечны газ.

Уладзімір Падгол: Мінск пайшоў на разрыў адносінаў з ЕЗ 

03.07.2021 09:12
У аўтарскай перадачы «Паміж радкоў» палітолага Уладзімір Падгол разважае пра апошнія падзеі ў Беларусі.