Пракурор Сяргей Гіргель запрасіў для палітвязня максімальна магчымы тэрмін – 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама дзяржаўны абвінаваўца прапанаваў пакараць палітыка штрафам у памеры 145 тысяч беларускіх рублёў.
Суддзя Ігар Любавіцкі пакараў палітвязня 14-мі гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы Бабарыку вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК).
Віктар Бабарыка віну не прызнаў. Падчас выступу 28 чэрвеня з апошнім словам палітык сказаў, што не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў і яму не сорамна перад дзецьмі, калегамі і паплечнікамі. Паводле Бабарыкі, падчас кіравання «Белгазпрамбанкам» «нават не было дапушчана ніякага намёку на магчымасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў».
Раніцай перад судом утварылася вялікая чарга людзей, якія прыйшлі падтрымаць палітыка. Аднак міліцыя амаль нікога не пусціла. На працэс не змаглі трапіць прадстаўнікі незалежных медыяў. Пры гэтым супрацоўніца СБ прапагандыстка Людміла Гладкая зайшла на пасяджэнне без чаргі.
юл