Ілюстрацыйны здымак фота: Pixabay/Tama66/CC0 Creative Commons
З 10 ліпеня грамадзяне Беларусі змогуць уехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без CОVID-19». Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі са спасылкай на пастанову галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара РФ.
Раней такое прыкладанне неабходна было толькі для тых, хто падарожнічае ў Расію паветраным транспартам.
нг