За апошнія дні прадстаўнікі сілавых структур наведвалі рэдакцыі і (альбо) асобных журналістаў не менш чым 12 СМІ.
8 і 9 ліпеня ў зоне інтарэсаў сілавікоў апынуліся «Наша Ніва» (сайт nn.by, часопіс «Наша гісторыя» Мінск), Intex-press (Баранавічы), «Ганцавіцкі час», «Першы рэгіён» (Ганцавічы), «Інфарм -прагулка» ( Лунінец), Медыя-Палессе (Пінск, Лунінец), Orsha.eu, «Брестская газета», «Віртуальный Брест», Onliner.by.
8 ліпеня па ўсёй краіне было затрымана не менш за 15 прадстаўнікоў медыясферы і грамадскіх актывістаў, у тым ліку чатырох супрацоўнікаў «Нашай Нівы»: галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча, рэдактара Андрэя Скурко, галоўнага бухгалтара Вольгу Раковіч і галоўрэда «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько. Сайт «НН» заблакаваны рашэннем Міністэрства інфармацыі на падставе апавяшчэння Генпракуратуры.
9 ліпеня інфармацыя пра затрыманні журналістаў не паступала, аднак, як і напярэдадні, канфіскоўваліся носьбіты інфармацыі (кампутары, тэлефоны).
ав