Польшча будзе падтрымліваць Літву ў сувязі з прытокам нелегальных імігрантаў праз Беларусь – сказаў на хвалі Польскага радыё дарадчык прэзідэнта Польшчы па сацыяльных справах Павел Муха. Гэтае пытанне было ўзнята ўчора ў Кракаве, дзе прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэўся з прэзідэнтам Анджэем Дудам.
Павел Муха адзанчыў, што Польшча падтрымлівае Літву - таксама ў кантэксце беларускай апазіцыі. З іншага боку, дадаў ён, ёсць "дакладная" дэкларацыя прэзідэнта, якая падтрымлівае літоўцаў у абароне іх мяжы ад наплыву нелегальных імігрантаў. "Польска-літоўскі саюз з'яўляецца саюзам як у кантэксце знешняй мяжы, так і ў кантэксце супрацоўніцтва паміж службамі, і Польшча будзе прадпрымаць гэтыя дзеянні для падтрымкі літоўцаў", - абвясціў сацыяльны дарадца прэзідэнта.
Прэзідэнт Анджэй Дуда ўчора запэўніў, што Польшча зробіць усё, каб дапамагчы Літве спыніць прыток нелегальных мігрантаў праз яе мяжу з Беларуссю. Паводле яго слоў, прэзідэнт Наўседа звярнуўся да Польшчы з просьбай падтрымаць герметызацыю мяжы сваёй краіны. Анджэй Дуда абвясціў, што "справа ўжо распачата".
ав