Беларуская Служба

Валанцёраў фонда «Страна для жизни» абвінавацілі ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання

13.07.2021 12:58
Ім пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
 ,  ,
Марына Дуброўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырыхкрыніца: http://spring96.org/be/news/104273

Стала вядома, у чым абвінавачваюць затрыманых 9 ліпеня валанцёраў фонда «Страна для жизни», паведамляе ПЦ «Вясна». Нагадаем, у пятніцу падчас «шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў» затрымалі трох валанцёраў фонда:

37-гадовую Марыну Дуброўскую;
41-гадовага Антона Сташэўскага;
46-гадовую Юлію Сырых.
Таксама разам з імі была затрыманая 44-гадовая валанцёрка Таццяна Астроўская.

12 ліпеня ім усім прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Верагодна, ім інкрымінуюць частку 2 (здзейсненае групай асоб), санкцыя гэтай нормы прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Усіх чатырох затрыманых па «справе фонда СДЖ» змясцілі пад варту пакуль на два месяцы ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Як адзначаюць у Фондзе, валанцёры «фармавалі перадачы для палітвязняў і ніякіх грашовых сродкаў не збіралі».

яс