Беларуская Служба

Вікторыя Азаранка не будзе ўдзельнічаць у алімпійскіх гульнях у Токіа

16.07.2021 08:37
Тэнісістка з нецярплівасцю чакае алімпіяды ў 2024 годзе ў Парыжы, на якой будзе прадстаўляць Беларусь.
Аўдыё

«Я прыняла вельмі цяжкае для мяне рашэнне не прымаць удзелу ў алімпійскіх гульнях у Токіа», – паведаміла ў Інстаграме сваім фанатам найлепшая ў гісторыі беларуская тэнісістка. «У мяне шмат цудоўных успамінаў калі я выігрывала золата алімпійскага турніра і прадстаўляла Беларусь(...) У глыбіні душы я знаю, што гэта правільнае рашэнне для мяне і для маёй каманды», – напісала Азаранка.
Спартсменка дакладна не патлумачыла прычыны свайго рашэння, а толькі згадала «цяжкасці ў сувязі з пандэміяй» COVID-19.

Вікторыя Азаранка напісала, што з нецярплівасцю чакае алімпіяды ў 2024 годзе ў Парыжы, на якой будзе прадстаўляць Беларусь.

На Алімпіядзе ў Токіа Азаранка была заяўлена як у адзіночных паядынках, так і ў парных жаночых, дзе мелася выступаць з Арынай Сабаленкай.

яс