Беларуская Служба

ААН просіць беларусаў паведамляць пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

18.07.2021 11:04
Адна з магчымасцяў спыніць гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі – Міжнародны суд.
Сцяг ААНАўтар: See File history below for details.Denelson83, Zscout370 ve Madden - Flag of the United Nations from the Open Clip Art website. Modifications by Denelson83, Zscout370 and Madden. Official construction sheet here.(1946-presentUnited Nations) The United Nations flag code and regulations, as amended November 11, 1952, New York OCLC: 7548838., Г

Навіны апошніх дзён напоўнены ператрусамі і затрыманнямі. Сілавікі прыходзяць за журналістамі, праваабаронцамі і актывістамі грамадзянскай супольнасці. Адна з магчымасцяў спыніць гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі – Міжнародны суд.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў просіць беларусаў асабіста дасылаць інфармацыю аб любых парушэннях правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 мая 2020 года, каб запусціць спецыяльныя працэдуры, у тым ліку ў рамках Міжнароднага суда.

Арганізацыя падрыхтавала адмысловы шаблон звароту. Адпраўляйце інфармацыю па адрасе OEB@ohchr.org.