Беларуская Служба

11 палітвязняў атрымалі вялікія тэрміны за ўдзел у ТГ-чатах

19.07.2021 14:05
Юрый Бялько атрымаў аж 9 гадоў узмоцненага рэжыму.
ІлюстрацыяКрыніцы: ПЦ "Вясца"

Вынеслі прысуды адзінаццаці палітвязням, якія былі ўдзельнікамі нібыта «радыкальных» Telegram-чатаў. Тэрміны ўражваюць

Гаворка ідзе пра чаты «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Таксама ім інкрымінавалі намер пашкодзіць «Табакеркі».

Суддзя Дзмітрый Астапенка пакараў людзей наступным тэрмінамі:

Арцём Касакоўскі, Дзмітрый Ластоўскі, Дзмітрый Жэбуртовіч – па 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Павел Нядбайла, Расціслаў Стэфановіч, Яўген Прапольскі, Аляксандр Рэзнік, Сяргея Плоніс, Арцём Міцук, Аляксандр Юрчык – па 8 гадоў узмоцненага рэжыму. Юрый Бялько – 9 гадоў узмоцненага рэжыму.

Палітвязні заяўлялі пра катаванні падчас затрымання і пра прымус да «чыстасардэчных» прызнанняў.

Станам на 19 ліпеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала вязнямі сумлення 561 чалавека.

эж


Я. Прэйгерман распраўляецца з міфам, што Лукашэнка з’яўляецца гарантам незалежнасці

10.07.2021 16:15
Такім гарантам з’яўляецца здольнасць палітычнай эліты дамаўляцца наконт ходу падзей у краіне.

«Справа студэнтаў» завяршылася турэмнымі выракамі

16.07.2021 13:33
Лукашэнкаўскі суд накіраваў моладзь ды выкладчыкаў, якія выступілі супраць гвалту ды хлусні, амаль на 3 гады ў турму.

Палітвязням прапануюць напісаць прашэнне аб памілаванні

17.07.2021 16:13
Лісты прыходзяць ад імя «Круглага стала дэмакратычных сіл» – створанай КДБ арганізацыяй на чале з Юрыем Васкрасенскім.