Колькасць заяў ад беларусаў стала расці з сакавіка і дасягнула піку ў маі.
У апошні месяц вясны з просьбай пра прытулак да польскіх уладаў звярнуліся больш за 150 грамадзян Беларусі.
Беларусы лідзіруюць і па колькасці станоўчых рашэнняў аб прадстаўленні міжнароднай абароны.
За паўгода статус бежанца ў Польшчы атрымаў 391 чалавек, 282 з іх — гэта грамадзяне Беларусі.
юл