Беларуская Служба

У Беларусі шэсць новых палітвязняў, агулам іх 586

27.07.2021 15:12
Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 6 чалавек – Уладзімір Аляксееў, Андрэй Грыва, Максім Жалязнаў, Генадзь Казючыц, Іван Курыленка і Максім Шаўлінскі. 
ІлюстрацыяКрыніца: ПЦ "Вясна"

Колькасць палітвязняў у Беларусі працягвае расці. Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 6 чалавек. Гэта – Уладзімір Аляксееў, Андрэй Грыва, Максім Жалязнаў, Генадзь Казючыц, Іван Курыленка і Максім Шаўлінскі. Праваабарончая супольнасць лічыць іх справы палітычна матываванымі і патрабуе вызвалення, піша «Вясна».

Жалязнаў асуджаны за «абразу прадстаўніка ўлады» на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі, Казючыц па тым жа артыкуле – на 2 гады абмежавання волі, Аляксееў – на тры гады абмежавання волі за «абразу прадстаўніка ўлады», «абразу суддзі» і «паклёп», Шаўлінскі – на 2 гады абмежавання волі за «паклёп», Курыленка атрымаў тры гады абмежавання волі за «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады». Усе – з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, яны накіраваны для адбыцця пакарання.

Грыва асуджаны на 2 гады папраўчай калоніі за «абразу прадстаўніка ўлады», «абразу суддзі» і «абразу прэзідэнта».

эж

Я. Прэйгерман распраўляецца з міфам, што Лукашэнка з’яўляецца гарантам незалежнасці

10.07.2021 16:15
Такім гарантам з’яўляецца здольнасць палітычнай эліты дамаўляцца наконт ходу падзей у краіне.

«Справа студэнтаў» завяршылася турэмнымі выракамі

16.07.2021 13:33
Лукашэнкаўскі суд накіраваў моладзь ды выкладчыкаў, якія выступілі супраць гвалту ды хлусні, амаль на 3 гады ў турму.

Ціханоўская: Мы ўсе Касцюшкі

23.07.2021 13:09
Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка Тадэвушу Касцюшку разам з пасламі Польшчы і Літвы ў ЗША.