Беларуская Служба

«Рэжым пакарыны рублём»

01.08.2021 19:59
Кібер-партызаны здзейснілі ўдар па сістэме камер фіксацыі хуткасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/cpartisans

Беларускія кібер-партызаны працягваюць атаку на інфармацыйныя сістэмы лукашыстаў. Інфарматыкі паведамілі, што з дапамогай адмысловых прыладаў былі ўскрытыя і пашкоджаныя камеры фіксацыі хуткасці.

«Аперацыя набыла дыверсійны характар. У гэты раз быў нанесены фатальны ўдар па сістэме камер фіксацыі хуткасці і сачэння. Наша каманда зноў пабывала ва ўнутраных сетках рэжыму. З дапамогай магутнага інструментара камеры былі выкрытыя і пашкоджаныя, вузлы сувязі нейтралізаваныя».

Таксама, дзякуючы комплекснай атацы, апрацоўка ўжо больш за 125 тысяч бягучых штрафаў прыпыненая. Рэжым пакараны рублём.

Пры аналізе баз дадзеных стала відавочна, што камеры не толькі фіксавалі перавышэнне хуткасці, але і былі выкарыстаныя спецслужбамі для сачэння за за нязгоднымі з рэжымам, - напісалі кібер-партызаны ў сваім ТГ-канале.

юл