Беларуская Служба

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

04.08.2021 12:54
4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/geralt

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Сёлета ён адзначаецца ўжо ў дзясяты раз. Дата 4 жніўня была абраная не выпадкова — менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Нягледзячы на вызваленне Алеся ў 2014 годзе, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заявілі, што не збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці:

«Будзем адзначаць гэты дзень штогод да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца, пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды».

У гэтым годзе Алесь Бяляцкі сустракае Дзень салідарнасці за кратамі.

Па дадзеных ПЦ «Вясна», у Беларусі за апошнія месяцы было ліквідавана ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі як мінімум 107 арганізацый грамадзянскай супольнасці, дзясяткі прадстаўнікоў якіх знаходзяцца ў зняволенні.

нг