Яны былі затрыманыя 4 жніўня пасля ператрусаў.
Уладзімір Мацкевіч – беларускі філосаф і метадолаг, грамадскі дзеяч; Таццяна Вадалажская – сацыёлаг, старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій.
У сувязі з гэтым прадстаўнікі праваабарончай супольнасці, заяўляюць: працяг запалохванняў і арыштаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, адвольнае пазбаўленне волі сталі звыклай практыкай органаў, закліканых у дэмакратычным грамадстве забяспечваць законнасць і правапарадак. Свабода і асабістая недатыкальнасць, адны з асноватворных правоў чалавека, перасталі ўспрымацца ўладамі як непарушныя і абавязковыя да павагі і абароны.
-Мы лічым, што зняволенне Уладзіміра Мацкевіча і Таццяны Вадалажскай – вядомых навуковых і грамадскіх дзеячаў – было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх – палітычнымі зняволенымі, - чытаем на старонцы Вясны.
ав