Беларуская Служба

Беларускія кіберпартызаны ўзламалі базу дадзеных МУС «Непарадкі»

08.08.2021 16:43
Гэта сапраўдны «чорны спіс» рэжыму Лукашэнкі, які высылаўся ў дзяржаўныя ўстановы ды прадпрыемствы, каб звальняць з працы ды арыштоўваць беларусаў
Здымак мае ілюстрацыйны характарscreenshot z Youtube

Ананімныя хакеры паведамілі пра паспяховы ўзлом базы звестак МУС «Непарадкі», якая выкарыстоўвалася для захоўвання дадзеных пра блізу 40 тысяч беларусаў. Гэта спіс грамадзян незаконна асуджаных па артыкуле 23.34 КаАП (з 1 сакавіка 2021 заменена на 24.23 КоАП).

Інакш кажучы, у базе сабраныя дадзеныя спіс людзей, хто падтрымліваў рух за перамены ў Беларусі. У спісе людзі рознага ўзросту, роду заняткаў: пенсіянеры, журналісты (нават БТ і АНТ), студэнты, рабочыя, IT-шнікі ды нават непаўналетнія (больш за 1300 чалавек) ды шмат іншых.

Агульная колькасць людзей у базе сягае 40 тысяч чалавек. Гэта сапраўдны «чорны спіс», які высылаўся ў дзяржаўныя ўстановы ды прадпрыемствы, каб звальняць і арыштоўваць беларусаў.

Разам з тым у базе захоўваліся дадзеныя пра арганізатараў ды выканаўцаў рэпрэсій.

Кіберпартизаны плануюць выкарыстаць атрыманую пры ўзломе інфармацыю для судовых працэсаў супраць супрацоўнікаў МУС і люстрацыі памагатых хунты пасля завяршэння мірнага транзіту ўлады ў Беларусі.

«Гэты спіс будзе суправаджаць узурпатара ўлады на яго апошнім шляху ў Гагу», гаворыцца ў заяве.

юл