Беларуская Служба

Суд па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў адклалі да канца месяца

11.08.2021 13:06
Офіс БАЖ па-ранейшаму застаецца зачынены пасля вобшуку, а супрацоўнікі арганізацыі не маюць доступу да дакументаў.
.
.БАЖ

Вярхоўны суд перанёс дату працэсу па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Пазоў Міністэрства юстыцыі будзе разглядацца 27 жніўня. Раней суд быў прызначаны на 11 жніўня. Перанос звязаны з тым, што БАЖ абскардзіла папярэджанне міністэрства, якое фармальна стала прычынай для магчымага закрыцця.

Працэс па абскарджанні папярэджання адбудзецца ў Вярхоўным судзе 23 жніўня. А праз некалькі дзён пасля таго суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі журналісцкай арганізацыі.

Офіс БАЖ па-ранейшаму застаецца зачынены пасля вобшуку, а супрацоўнікі арганізацыі не маюць доступу да дакументаў.

вс