Беларуская Служба

Святлане Ціханоўскай прысудзілі прэмію міру імя Лотара Крайсіга

12.08.2021 08:27
Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў царкве святога Яна ў Магдэбургу сёлета ў лістападзе.
Святлана Ціханоўскаяtsikhanouskaya.org

Стваральнікі прэміі імя нямецкага праваабаронцы падкрэслілі адвагу і бескампраміснасць Святланы Ціханоўскай, а таксама яе ўнёсак у абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Пра прысуджэнне Святлане Ціханоўскай прэміі міру імя Лотара Крайсіга (Lothar Kreyssig) паведаміла Радыё «Свабода» са спасылкай на «Нямецкую хвалю». Аргкамітэт у Магдэбургу ў сераду, 11 жніўня, асабліва падкрэсліў яе адвагу.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў царкве святога Яна ў Магдэбургу сёлета ў лістападзе.

Лотар Крайсіг быў вядомым нямецкім праваабаронцам і царкоўным дзеячам. Названую ў яго гонар узнагароду прысуджаюць людзям або арганізацыям, якія ўнеслі істотны ўклад у справу міру і прымірэння, вынікае з апісання прэміі. Яе памер – 3 тыс. еўра. Цырымонія ўручэння праходзіць кожныя два гады.

вс