Беларуская Служба

Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі далі па справе трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх «беспарадках»

12.08.2021 17:20
Усе асуджаныя адміністрацыяй Брэсцкага СІЗА прызнаныя «схільнымі да экстрэмізму» і пастаўленыя на прафілактычны ўлік.
Асуджаныя па гэтак званай карагоднай справефота: Вясна

12 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуд трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года.

Суддзя Святаслаў Каліна палічыў, што віна фігурантаў справы па ч. 2 арт. 293 КК даказаная, і пакараў палітвязняў наступнымі тэрмінамі:

Антон Сотнікаў – 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі (акрамя арт. 293 яго вінавацілі яшчэ і па ч. 1 арт. 339 КК – «злоснае хуліганства»),
Раман Гваздзёлка – 4 гады пазбаўлення волі,
Юрый Кузміч – 4 гады пазбаўлення волі,
Вадзім Жылінскі – 4 гады пазбаўлення волі,
Дзяніс Жук – 4 гады пазбаўлення волі,
Мікіта Ганчароў – 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
Дзмітрый Тур – 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
Дзмітрый Князеў – 3 гады пазбаўлення волі,
Дзмітрый Панько – 3 гады пазбаўлення волі,
непаўнагадовы Максім Шатохін – 3 гады пазбаўлення волі.

Менавіта такія тэрміны пакарання і запрашвалі дзяржабвінаваўцы Аляксей Бараноўскі і Шарко.

Як паведамляюць відавочцы, на абвяшчэнне прысуду не пусцілі 16 чалавек.

Нагадаем, што гэты судовы працэс ішоў яшчэ з 28 траўня. Усе асуджаныя адміністрацыяй Брэсцкага СІЗА прызнаныя «схільнымі да экстрэмізму» і пастаўленыя на прафілактычны ўлік.

ав/Вясна

Яшчэ некалькіх беларускіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзій

12.08.2021 14:29
«Цікава, чаму ж усё-такі адвакатаў з відэа супраць гвалту так часта пазбаўляюць ліцэнзій?!»