Рыгор Кастусёў, у якога падазраюць анкалогію, атрымаў магчымасць прайсці абследаванне, паведаміла Еўрарадыё. Па словах яго адвакаткі Інэсы Аленскай, палітык па-ранейшаму "знаходзіцца ў СІЗА КДБ, але яго па меры неабходнасці возяць да медыкаў".
Пры гэтым яна таксама расказала, што Кастусёў адчувае сябе кепска, пастаянна скардзіцца на стан здароўя, не можа спаць начамі.
Лідар БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Ён разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам — фігурант крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам".
яс