Беларуская Служба

Матэрыялы Zerkalo.io і TUT.BY і іх сацсетак суд прызнаў экстрэмісцкімі

13.08.2021 15:37
Распаўсюджванне любой прадукцыі TUT.BY і Zerkalo.io будзе лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем, за што пагражае штраф або арышт.
.
.https://news.zerkalo.io/economics/1547.html?tg

Суд Цэнтральнага раёна 13 жніўня разгледзеў іскавую заяву ад МУС Беларусі і прызнаў інфармацыйную прадукцыю партала TUT.BY і яго сацсетак, а таксама Zerkalo.io, экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Zerkalo.io.

Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаныя інфармацыйная прадукцыя TUT.BY і Zerkalo.io змешчана на сайтах, а таксама у Telegram, Viber, Twitter, Вконтакте, Аднакласніках і TikTok). Экстрэмісцкімі прызнаныя таксама лагатыпы (лічбавыя вадзяныя знакі) TUT.BY і Zerkalo.

Цяпер гэты пералік павінен быць унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, пасля чаго распаўсюджванне любой прадукцыі TUT.BY і Zerkalo.io будзе лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем.

Рэдакцыя Zerkalo.io плануе абскарджваць рашэнне.

Журналісты Zerkalo.io лічаць, што захоўваюць прынцыпы журналістыкі і беларускія законы і будуць далей працаваць.

Чытаць паведамленні можна і трэба, – кажуць у Zerkalo.io

Ёсць адказнасць за захоўванне, распаўсюджванне і выраб экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП), гэта цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту.

Проста чытанне ці прагляд матэрыялаў да гэтага не адносяцца.
Гэта значыць, што чытаць навіны Zerkalo.io будзе можна па-ранейшаму на сайце і ў сацсетках.

У беларускім заканадаўстве не прадугледжана адказнасць для герояў публікацый. Таму размаўляць з журналістамі прызнаных экстрэмісцкімі СМІ не забараняецца.

Рэдакцыя Zerkalo.io знаходзіцца за межамі Беларусі. Сілавыя органы не змогуць атрымаць доступ да інфармацыі, якая ёсць у распараджэнні рэдакцыі, і адсачыць яе крыніцы. Рэдакцыя гарантуе ананімнасць чытачам, якія будуць дасылаць навіны, фота і відэа.

Нагадаем, частка былой каманды TUT.BY запусціла новае медыя Zerkalo.io 8 ліпеня.

яс