Беларуская Служба

Yara да снежня прыме рашэнне аб далейшай прысутнасці ў Беларусі

13.08.2021 17:55
Ціханоўская сустрэлася сёння з кіраўніком нарвежскай кампаніі.
    Yara
Святлана Ціханоўская і кіраўнік Yara Свейн Торэ ХолзетэрТК: https://t.me/tsikhanouskaya/1719

«Yara гатовая перагледзець рашэнне». Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком нарвежскай кампаніі, паведамляе ТК.

Сёння ў Осла Святлана Ціханоўская і кіраўнік Yara Свейн Торэ Холзетэр правялі сустрэчу, каб абмеркаваць сітуацыю з рабочымі калійнага пастаўшчыка Yara у Беларусі.

Прэзідэнт Yara заявіў:

«На ўсіх нас моцна ўплываюць рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, сведкамі якіх мы з'яўляемся. Мы пастаянна спрабуем выкарыстоўваць сваю прысутнасць у Беларусі для забеспячэння бяспекі на прадпрыемстве і зберажэння правоў чалавека, працуем пры падтрымцы некалькіх праваабарончых арганізацый і незалежных прафсаюзаў. Сённяшняя сустрэча дала мне больш глыбокае ўяўленне пра пазіцыю Святланы Ціханоўскай, і мы дамовіліся, што можам быць больш актыўнымі і падтрымаць далейшыя дзеянні».

Yara вырашыла перагледзець сітуацыю і да снежня прыняць рашэнне аб далейшай прысутнасці ў Беларусі.

яс