Беларуская Служба

Уладзіміра Мацкевіча перавялі на «Валадарку»

15.08.2021 14:39
Палітвязня не выпусцілі на свабоду праз 10 сутак пасля затрымання.
Уладзімір Мацкевічфота: Радыё «Свабода»

Філосаф і метадолаг, адзін з дэлегатаў платформы «Сход» Уладзімір Мацкевіч застаецца пад вартай, паведаміў дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Пакуль Мацкевіч падазраваны па ч. 1 арт. 342. «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадкі парадак», інфармуе Радыё «Свабода».

14 жніўня пасля 10 сутак ад затрымання выйшла на свабоду сацыёлаг і каардынатар Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.

Уладзімір Мацкевіч – філосаф і метадолаг, грамадскі дзеяч, тэлевядучы. Заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, заснавальнік праграмы стварэння «Лятучага ўніверсітэту».

вс