Беларуская Служба

16 жніўня – гадавіна самага масавага маршу ў гісторыі Беларусі

16.08.2021 18:41
Было мноства крэатыўных плакатаў, белае і чырвонае адзенне, вялізныя бел-чырвона-белыя сцягі паўсюль, усе адчувалі адзінства і ўзнёсласць моманту.
Аўдыё
  • Дні пасля прэзідэнцкіх выбараў успамінае скрыпач Андрэй Сенажэнскі з Купалаўскага тэатра
, 16  2020
Мінск, 16 жніўня 2020 года Карыніца: TUT.by

Гэта была нядзеля 16 жніўня 2020 года. Вялізныя калонны людзей з усіх куткоў Мінска рухаліся да стэлы «Горад-герой». Пратэстуючыя тады занялі ўвесь цэнтр горада. Бадай што, самы масавы марш у сталіцы Беларусі. Было мноства крэатыўных плакатаў, белае і чырвонае адзенне, вялізныя бел-чырвона-белыя сцягі паўсюль. Усе адчувалі адзінства і ўзнёсласць моманту.

Сілавікі, здавалася, прыціхлі і не чынілі перашкодаў. Стаміліся, мабыць, пасля першых трох дзён жудасных разгонаў, страляніны, збіцця і катаванняў у дачыненні тых, хто не пагадзіўся з фальсіфікацыямі падчас прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Тры чорныя дні сілавікі білі і хапалі людзей. Тады загінулі першыя ахвяры барацьбы за свабоду. Дагэтуль не абвергнута інфармацыя пра больш за сто зніклых без вестак у першыя дні. Тады ж узняўся вялізны валанёрсці рух і людзі змаглі хутка знаходзіць сваіх за кратамі. Некалькі разоў перад удзельнікамі маршу 16 жніўня выступіла Марыя Калеснікава.

Той дзень скончыўся вялікім мітынгам і канцэртамі на плошчы Незалежнасці. Пасля чаго людзі прыбралі за сабой усё смецце.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск

Дні пасля прэзідэнцкіх выбараў успамінае скрыпач Андрэй Сенажэнскі з Купалаўскага тэатра, які сышоў з тэатра 26 жніўня.

Слухайце далучаны гукавы файл

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў. 

Палітычныя бежанцы з Беларусі ў Польшчы: нам нялёгка, але самае важнае – мы на свабодзе

22.06.2021 19:34
Працягваем расповед пра людзей, якім прыйшлося пакінуць радзіму.

Уцякач з Беларусі: Наша будучыня можа быць шчаслівай толькі, калі Беларусь будзе свабоднай

09.08.2021 09:09
За апошні год наш герой, як і ўся Беларусь перажыў трансфармацыю – з абыякавага абывацеля ён ператварыўся ў грамадзяніна, удзельніка стачкі, затрыманага на суткі.