Беларуская Служба

Уцякач з Беларусі: Наша будучыня можа быць шчаслівай толькі, калі Беларусь будзе свабоднай

09.08.2021 09:09
За апошні год наш герой, як і ўся Беларусь перажыў трансфармацыю – з абыякавага абывацеля ён ператварыўся ў грамадзяніна, удзельніка стачкі, затрыманага на суткі.
Аўдыё
  • Малады чалавек прыгадвае, як да яго прыйшло асэнсаванне заганнасці рэжу Лукашэнкі:
 , , 23  2020
Плошча Незалежнасці, Мінск, 23 жніўня 2020 годаКрыніца: TUT.BY

Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца ўжо амаль год. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі перажывае трансфармацыю, ён перастае быць аўтарытарным і становіцца таталітарным. У Беларусі забараняецца ўсё, апроч дазволенага ўладамі. Зацятая барацьба Лукашэнкі за ўладу ўжо згубіла не адзін дзясятак чалавечых жыццяў і паламала тысячы лёсаў. Наш сённяшні герой Міхаіл (імя зменена па яго просьбе) таксама спазнаў трансфармацыю за апошні час. За апошні год з абыякавага абывацеля Міхаіл ператварыўся ў адказнага грамадзяніна, удзельніка стачкі і затрыманага на суткі актывіста. Рэжым прымусіў Міхаіла разам з жонкай уцякаць у Нямеччыну. Малады чалавек прыгадвае, як да яго прыйшло асэнсаванне заганнасці рэжу Лукашэнкі:

-Незадавльненне пачало выклікаць агулам тое, што адбывалася ў краіне. Незадавальненне пачало назапашвацца яшчэ да жніўня 2020 года. Калісце, будучы студэнтам, я працаваў і ў мяне былі грошы, у мяне ўсё было добра. Жыў звычайным жыццём, ня лез у палітыку і ўсё агулам было непагана. Але я сталеў і чым больш працаваў, тым больш усведамляў сабе, што нешта ідзе не так.

Што менавіта ішло ня так? Што выклікала тваё абурэнне?

-Напрыклад, бачыў як на працы пастаянна прымушаюць парушаць тэхніку бяспекі. Завышаны ўзровень пылу і шуму. Начальства ставіцца да рабочага чалавека, не як да рабочага, а як да быдла. Агулам па краіне сітуацыя жалю вартая. Працуеш, плаціш падаткі а навокал цябе ўсё робіцца толькі горш і горш. Да мяне прыйшло асэнсаванне таго, што вінаватыя не людзі, а сістэма створаная так званым прэзідэнтам.

Прыйшоў 2020 год, пачаўся чарговы электаральны цыкл. Чаму ты вырашыў далучыцца да пратэсту? Сярод дапушчаных на выбары кандыдатаў ўбачыў свайго?

-Я не бачыў пэўнага кандыдата, бо я наагул не цікавіўся палітыкай, але я бачыў, што ўсё пагана і трэба ўсё мяняць. Няхай будзе хто заўгодна толькі не так званы прэзідэнт. І я бачыў, што ўсе, хто мяне атачаў, хоча таго ж самага. Яго перамога была ўжо немагчымая.

З такімі спадзевамі і надзеямі мы прыйшлі да дня галасавання. Шэраг кандыдатаў не дапусцілі да ўдзелу ў выбараў. Але была Ціханоўская, быў аб’яднаны штаб. І настала 9-га жніўня. Перамагла Ціханоўская, але афіцыйныя вынікі паказалі нейкую паралельную рэчаіснасць. Твае пачуцці ўвечары 9-га жніўня, якія яны былі?

-Мы як і большасць беларусаў прыйшлі на выбары з белай стужкай, вядома галасавалі за Ціханоўскую. Бо ўсе іншыя кандыдаты, у тым ліку мае лідары і куміры – Бабарыка і Ціханоўскі – затрыманыя. Мы ўсе галасавалі за Ціханоўскую, бо яна была тварам пратэсту, тварам альтэрнатывы. Галасавалі за яе ўсе, даслоўна ўсе. У нас было пачуццё свята, вялікай еднасці…

Адсутнічаў інтэрнэт, не было інфармацыі, але афіцыйныя вынікі былі даведзены да ўсіх. У нас у горадзе быццам бы ўсё было ціха, з жонкай баяліся кудысьці вылазіць, бо разумелі, што будзе нешта паганае. Аднак адважыліся і ўвечары пайшлі ў цэнтр гораду. Ён увесь быў запоўнены людзьмі, усе стаялі шчыльна адзін да аднаго, крычалі лозунгі, дабіваліся праўды…

Прыехала некалькі аўтобусаў, павылазілі сілавікі і пачалі разгон, збівалі ўсіх. Людзі пачалі кідацца на ўцёкі, усё было неарганізавана.

Энергія нязгоды, якая назапасілася і ўзмацнілася інфармацыяй пра катаванні і забойствы, нікуды не дзелася.

-Сапраўды, зарад гэтай чалавечай энергіі нікуды не дзеўся. Усё кіпела ўнутры. Пачаліся забастоўкі ў тым ліку і ў нас на прадпрыемстве.

Як пачыналіся забастоўкі? Хто быў завадатарам?

-Усе чулі пра агульнанацыянальную забастоўку. У нас на прадпрыемстве ўсё ішло знізу. Гэта быў рух звычайных працоўных. Для мяне гэта было дзіўна, пасля тыдня маўчання людзі выйшлі з гэтага летаргічнага сну і атрымалася пару дзён забастоўкі, разварушылі наша прадпрыемства. Аднак усё хутка падавілі.

Як атрымалася здушыць такі парыў тысяч працоўных, перакананых у сваёй рацыі?

- Мы дзейнічалі афіцыйна. У першыя дні забастоўкі пад яе патрабаваннямі падпісаліся больш за палову калектыву. Пачалося стварэнні стачачнага камітэту. На жаль нам не хапала арганізацыі. Адміністрацыі імгненна пачала ў першую чаргу запужваць, праплочваць, угаворваць лідараў, перадавікоў, брыгадзіраў. На трэці дзень працу аднавілі перадавікі, а за імі выйшлі ўсе астатнія. Людзі спужаліся ва ўсіх кватэры, крэдыты, дзеці…

Так мінае тыдзень, месяц… Становіцца толькі горш. Людзям даюць «крыміналкі» затрымліваюць за нейкую дробязь, забіраюць дзяцей за малюнкі на асфальце. Робіцца горш і горш, а ты разумееш, што зрабіў усё, што мог, а ад цябе нічога не залежыць. З-за гэтага моцна псуецца самапачуццё.

Прыйшла думка з’ехаць, калі пачулі, што Нямеччына аказвае дапамогу палітычным. Разглядалі варыянты Літвы і Польшчы, але ў Нямеччыне ў нас сябры. Нямеччына аказвала арганізаваную падтрымку, мы ведалі, што па прыездзе сюды мы не застанемся сам насам са сваёй бядой. Нас добра сустрэлі. Прадставілі кватэру, адразу выдалі від на жыхарства, аформілі на ўлік у цэнтра занятасці а таксама запісалі на моўныя інтэграцыйныя курсы. Выдалі матэрыяльную дапамогу. Стварылі ўсе ўмовы для нармальнага жыцця, каб потым пайсці на працу, ствараць сям’ю, быць паўнавартасным грамадзянінам. Але наша будучыня можа быць шчаслівай толькі калі Беларусі будзе свабоднай, калі мы зможам прыязджаць дадому і бачыць, як добра жывуць нашыя бацькі і сябры, глядзець на Беларусь, якая квітнее і развіваецца.

Размову запісаў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!

Палітычныя бежанцы з Беларусі ў Польшчы: нам нялёгка, але самае важнае – мы на свабодзе

22.06.2021 19:34
Працягваем расповед пра людзей, якім прыйшлося пакінуць радзіму.

Беларускае Купалле адбылося ў Варшаве (ФОТА)

29.06.2021 12:33
Беларусы і цікаўныя варшавякі прыядаліся да старажытнай беларускай традыцыі – танчылі, спявалі і, вядома, плялі вянкі.

Праблемы ўцекачоў у Польшчы: адсутнасць інфармацыі, праблемы з жытлом, садкамі і працай

02.07.2021 11:50
У польскі Сейме прайшла сустрэча беларускіх уцекачоў з Парламенцкай групай па справах міграцыі.