Беларуская Служба

Беларусь шукае замену еўрапейскім крэдытам

17.08.2021 12:42
Ураду патрэбныя сродкі на фінансаванне рэканструкцыі і рамонту аўтадарог.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by anncapictures from Pixabay/CC0

Пра пошук новых крыніц фінансавання заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

Чыноўнік паведаміў, што вядуцца перамовы з Еўразійскім банкам развіцця і Эксімбанкам Кітая.

У якасці асноўных праектаў заяўленыя рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М-3 Мінск-Віцебск на ўчастку да Плешчаніц, аўтамабільнай дарогі Р-46 ад Лепеля да Полацка з будаўніцтвам новага моста, аўтамабільнай дарогі М-7 Мінск - мяжа з Літвой.

юл