Затрыманыя супрацоўнікі БелаПАН прызнаныя палітвязнямі. За кратамі застаецца галоўная рэдактар агенцтва Ірына Леўшына, бухгалтар Кацярына Боева і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў. Усіх затрымалі ў сераду, паведамляе Тэлеграм-канал «Нашай Нівы».
Супрацоўнікі БелаПАН праходзяць падазраванымі па справе аб «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК). У Следчым камітэце заявілі, што адначасова правяраюць, ці не парушылі затрыманыя закон па сплаце падаткаў.
вс