Беларуская Служба

Пасля амаль 8 месяцаў за кратамі выйшлі на свабоду члены «Прэс-клубу»

20.08.2021 07:59
Членаў «Прэс-клубу» затрымалі 22 снежня 2020 года. 
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/ railway fx

Пасля амаль 8 месяцаў за кратамі выйшлі на свабоду члены «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая, Пётр Слуцкі, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко.

Палітвязні яны выйшлі на свабоду ў выніку памілавання, хоць па справе яшчэ не было прыгавораў.

Членаў «Прэс-клубу» затрымалі 22 снежня 2020 года. Неўзабаве пасля гэтага ім высунулі абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Пра ход следства амаль нічога не было вядома. Адвакаты і нават некаторыя родныя затрыманых цяпер пад падпіскай аб неразгалошванні.

За кратамі застаецца экс-супрацоўніца БТ Ксенія Луцкіна, якая таксама фігуруе ў справе «Прэс-клубу». Яна нібыта адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні, паведамляе Радыё «Свабода».

вс