Беларуская Служба

У Літве пакінуць без субсідый кампаніі, якія супрацоўнічаюць з Беларуссю

24.08.2021 14:33
«Скажу прама - ні пра якія субсідыі не можа быць і гаворкі».
Panorama Wilna
Panorama WilnaVD/ FORUM

Літоўскія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з партнёрамі ў Беларусі і які пацярпелі ад санкцый ЕЗ супраць афіцыйнага Мінска, разлічваць на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе субсідый з бюджэту не змогуць.

«Скажу прама - ні пра якія субсідыі не можа быць і гаворкі», – заявіла міністр эканомікі і інавацыяй Літвы Аўшрыне Армонайтэ. Яе цытуе ТАСС. Міністр таксама адзначыла, што тыя, хто займаецца бізнесам з Беларуссю, «ужо прывыклі да нечаканасцяў з боку аўтакратычнай дзяржавы».

Як паведамлялася, ЕЗ увёў у дачыненні да Беларусі 4 пакеты індывідуальных санкцый. 24 чэрвеня ЕЗ таксама ўхваліў сектаральныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль не выключае, што можа быць распрацаваны наступны, пяты пакет санкцый.

эж