Беларуская Служба

Былога настаўніка са Смаргоні пакаралі 1,5 гадамі калоніі за паказ на ўроку відэароліка

25.08.2021 13:32
Па версіі абвінавачвання, ролік «змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Andrey_Popov

46-гадовага былога настаўніка Андрэя Пятроўскага абвінавачвалі ў тым, што ў сакавіку ён паказаў на ўроку відэаролік «Конституция ушла в проституцию!» з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі эктрэмісцкім.

Па версіі абвінавачвання, ролік «змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта».

Як піша @viasna96, суддзя Людміла Міхневіч пакарала былога настаўніка паўтара гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

яс/https://t.me/nashaniva/32289