Беларуская Служба

БДУ не працягнуў кантракт даследчыку сталінскіх рэпрэсій

25.08.2021 15:31
Ігар Кузняцоў выкладаў у БДУ 23 гады. 
.   , , .
Рэктарат. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Мінск, Беларусь.Аўтар: Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=518894

Кандыдат гістарычных навук працаваў на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Яму паведамілі, што не будуць працягваць кантракт, які сканчваецца ў канцы кастрычніка.

Ігар Кузняцоў выкладаў у БДУ 23 гады. Ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па сталінскіх рэпрэсіях, працягваў займацца гэтай тэматыкай і актыўна выступаў у СМІ. За яго пазіцыю ў дзяржаўных СМІ Кузняцова называлі «ілжэгісторыкам».

У каментары «Салiдарнасцi» даследчык заявіў, што сярод выкладчыкаў БДУ знаходзіўся ў першай дзясятцы па цытуемасці ў сэрвісе Google Scholar Citations (гэта адзін з крытэрыяў ацэнкі ўзроўня рэйтынгу выкладчыкаў). Па другім крытэрыі – рэйтынгу дадатковага стымулявання работнікаў БДУ – летась ён знаходзіўся на 58 месцы.

Кузняцоў звярнуўся да рэктара БДУ з просьбай патлумачыць, чаму яму не працягнулі кантракт.

яс/Наша Ніва