Беларуская Служба

Праўладная канстытуцыйная камісія не змагла ўзгадніць адзін раздзел – пра Усебеларускі сход

25.08.2021 18:25
У камісіі, якая падрыхтавала праект новай канстытуцыі Беларусі 36 чалавек, з якіх ні адзін не мае юрыдычнай адукацыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Пра гэта паведаміў  у інтэрв'ю «Главный Тур» былы палітвязень, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках Юрый Васкрасенскі, які ўваходзіць у камісію.

- Таму што, можа быць, мы не валодаем прафесійнымі юрыдычнымі навыкамі напісання законаў такога высокага ўзроўн і таму мы не змаглі вылучыць ідэю Усебеларускага народнага сходу такую, каб яна задавальняла ўсіх членаў камісіі.

Васкрасенкі адзначыў, што ў камісіі, якая падрыхтавала праект новай канстытуцыі Беларусі 36 чалавек, з якіх ні адзін не мае юрыдычнай адукацыі.

Законапраект адпраўлены на дапрацоўку юрыстам Лукашэнкі.

Па яго словах, праект новай Канстытуцыі 1 верасня перададуць Лукашэнку. Дакумент узгоднены адзінагалосна, за выключэннем раздзела пра Усебеларускі народны сход.

Былы старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч, які таксама ўваходзіць у камісію, у свой час адзначаў, што застаюцца незразумелымі дэталі функцыянавання Сходу ў новым фармаце, – паведаміла «Наша Ніва».

яс