Беларуская Служба

Беларускія прадпрыемствы працягваюць працаваць на склад

25.08.2021 19:03
У аналагічным перыядзе мінулага года гэты паказчык быў на ўзроўні 78%.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/AlAnton

Па выніках першага паўгоддзя 2021 года ў беларускай прамысловасці на складах застаецца 57% гатовай прадукцыі месячнай вытворчасці, паведамляюць Нашы грошы.

У аналагічным перыядзе мінулага года гэты паказчык быў на ўзроўні 78%.

Сумарна ў Беларусі на сярэдзіну 2021 года на складах ляжала прадукцыі на 5,4 млрд рублёў. А ў аналагічным перыядзе мінулага года складскія запасы дасягалі 5,5 млрд рублёў.

На сёння вытворцы тэкстыльнай прадукцыі і адзення запоўнілі склады на 3,6 месячных аб'ёмаў вытворчасці. У фармацэўтычнай галіне запасы дасягаюць амаль двух месяцаў (агулам 269 млн рублёў).

яс