На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Саўміна «Аб увядзенні часовай забароны на вываз асобных відаў тавараў».
У першую чаргу ўлады забаранілі вывозіць: пшаніцу ды жыта, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, насенне рапсу ды іншыя збожжавыя. Дадзенае абмежаванне ўводзіцца на 6 месяцаў і распаўсюджваецца, у тым ліку на краіны ЕАЭС.
Прычыны такога рашэння ў дакуменце не пазначаны, аднак са слоў чыноўнікаў вынікае, што ў краіне – дэфіцыт зерня.
Віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін патлумачыў, што ў Беларусі пад пагрозай насычанасць харчовага рынку.
- Мы забараняем вываз збожжа на экспарт для таго, каб насыціць унутраны рынак. Калі мы будзем бачыць, што ўсё пазітыўна складваецца, мы тады, вядома, прыадчынім гэтую «заслону» і падпарвім. Але пакуль вось так. Прыярытэт — унутраны рынак, нашы людзі.
Па стане на 26 жніўня ў Беларусі намалочана 6,29 мільёны тон зерня, што значна менш чым 7,59 мільёнаў у жніўні 2020 года.
Папярэднім разам падобныя захады ўводзіліся 19 ліпеня, тады на 3 месяцы забаранілі вывозіць з краіны муку з пшаніцы ды грэчку.
юл