Беларуская Служба

Беларусь нарасціла пастаўкі нафтапрадуктаў у Еўропу

26.08.2021 14:35
Пасля ўвядзення сектаральных санкцыі тэмпы росту пачалі запавольвацца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage: Thomas H./Pixabay /Pixabay licence

У першым паўгоддзі Еўрапейскі Саюз павялічыў аб’ёмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў і ўгнаенняў

Як сведчаць дадзеныя Еўрастату, за першыя 6 месяцаў Беларусь паставіла ў Еўрасаюз паўмільёна тон нафтапрадуктаў, што на 37,8% больш, чым за той ж перыяд летась.

У грашовым вымярэнні пастаўкі павялічыліся на 65%, да 214 мільёнаў еўра.

У чэрвені на фоне чарговага пакету сектаральных санкцый пастаўкі значна скараціліся.

юл