173 асобы спрабавалі вырвацца нелегальна праз мяжу з Беларусі за мінулыя суткі. Ні ў каго не атрымалася. Усё гэта мігранты, якіх на мяжу «не дастаўляе» «Цэнтркурорт» і іншыя турфірмы, звязаныя з беларускімі ўладамі. 80 нелегалаў хацелі трапіць у Літву, 55 – у Польшчу, 38 – у Латвію. Памежнікі гэтых краін вярнулі іх на беларускую тэрыторыю.
Тым часам на беларуска-польскай мяжы на беларускім баку надалей знаходзяцца нелегальныя мігранты, якіх палякі не прапускаюць у Польшчу. Міністэрства замежных спраў Польшчы чарговы раз адправіла беларускім уладам дыпламатычную ноту аб аказанні гуманітарнай дапамогі мігрантам. МЗС просіць дазволу на ўезд у Беларусь гуманітарнага канвою, які чакае на памежным пераходзе ў Баброўніках. Гэта ўжо паўторны зварот. На першы беларускі бок адказаў адмоўна.
нг