Інтэрнэт-карыстальнікі паведамляюць, што апошнім часам у Брэсце вельмі шмат людзей з азіяцкай і ўсходняй знешнасцю. Усе яны перасоўваюцца па горадзе групамі ў суправаджэнні людзей у цывільным і збіраюцца на месцах для экскурсіяў – напрыклад, каля Брэсцкай крэпасці. Некаторых «экскурсантаў» возяць на аўтобусах памежнай службы (на спецыяльных нумарах) у суправаджэнні ваеннага УАЗіка. Адну з груп суправаджалі памежнікі і два дэсантнікі.
Аднак, гістарычнымі помнікамі мігранты не вельмі зацікаўлены – яны застаюцца ў аўтобусах або каля іх, і выгляд маюць даволі заклапочаны і спалоханы.
нг