Беларуская Служба

На свабоду выйшла бухгалтар БелаПАН Кацярына Боева

28.08.2021 13:57
Супрацоўнікі агенцтва БелаПАН былі затрыманыя 18 жніўня 2021 года.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

Бухгалтар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Кацярына Боева выйшла на свабоду з ІЧУ на Акрэсціна сёння раніцй. Яна вызваленая пад абавязацельства аб яўцы і застаецца ў статусе падазраванай, паведамляюць naviny.by.

За кратамі застаюцца дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, а таксама экс-дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў. Яны застаюцца пад вартай у статусе падазраваных па артукуле аб ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры.

Супрацоўнікі агенцтва БелаПАН былі затрыманыя 18 жніўня 2021 года. Тады ў офісе і дома ў супрацоўнікаў прайшлі вобшукі. Яны адбываліся ў межах крымінальнай справы аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, паведамілі тады ў Следчым камітэце.

Праваабаронцы прызналі затрыманых палітвязнямі.

вс