Беларуская Служба

Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў рашуча асуджаюць ліквідацыю БАЖ

28.08.2021 15:32
«Аляксандр Лукашэнка прыступае да поўнай ліквідацыі ўсіх слаёў грамадзянскай супольнасьці Беларусі».
.
.БАЖ

Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ) – адзіную незалежную прадстаўнічую арганізацыю журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі. Арганізацыя з'яўляецца філіялам Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЭФЖ) і Міжнароднай федэрацыі журналістаў (МФЖ) у Беларусі.

«Аляксандр Лукашэнка прыступае да поўнай ліквідацыі ўсіх слаёў грамадзянскай супольнасьці Беларусі, – заявіў прэзідэнт ЭФЖ Могенс Бліхэр Бʼерэгард. – Гэта беспрэцэдэнтная чыстка, якая павінна мабілізаваць міждзяржаўныя арганізацыі. Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз, Раду Еўропы, АБСЕ і ААН рашуча адрэагаваць. Ліквідатары і тыя, хто праводзіць рэпрэсіі, павінны быць жорстка пакараныя», – цытуе словы Бʼерэгарда Радыё «Свабода».

«Мы будзем дапамагаць нашаму філіялу падтрымліваць іх існаванне і дзейнасць. БАЖ ніколі не здасца, – дадаў генеральны сакратар ЕФЖ Рыкарда Гуцьерэс. –БАЖ як ніколі застаецца для нас адзінай прадстаўнічай арганізацыяй журналістаў у Беларусі. БАЖ будзе працягваць падтрымку журналістаў і супрацоўнікаў СМІ».

Больш за 25 гадоў БАЖ і яго члены, больш за 1 тыс. 300 супрацоўнікаў СМІ, садзейнічалі свабодзе выказвання меркаванняў і незалежнай журналістыцы ў Беларусі, рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў, адзначаецца на сайце арганізацыі.

вс