Беларуская Служба

У Гродне міліцыя прыйшла на сход польскіх настаўнікаў

28.08.2021 18:58
Саюз палякаў Беларусі – вялікая няўрадавая арганізацыя, якая ў апошні час трапіла пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі.
     .
Эмблема ГА «Саюз палякаў у Беларусі».Аўтар: «Związek Polaków na Białorusi» /polacy.by/znadniemna.pl/Добрасумленнае выкарыстанне

У суботу сілавікі прыйшлі на сустрэчу педагогаў цэнтраў навучання польскай мовы, якія працуюць пры СПБ. Актывістка Данута Карповіч напісала ў сябе ў Фэйсбуку, што міліцыянты патлумачылі візіт ананімным паведамленне аб нібыта «нелегальным сходзе».

Партал Znadniemna.pl піша, што сілавікі запісалі асабістыя дадзеныя прысутных у офісе настаўнікаў.

Саюз палякаў Беларусі – вялікая няўрадавая арганізацыя, якая ў апошні час трапіла пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі. Цяпер знаходзяцца за кратамі актывіст і журналіст Андрэй Пачобут і старшыня СПБ Анжэліка Борыс.

вс