У Мазыр супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 35-гадовую маці дваіх непаўналетніх дзяцей Ірыну Гарашыну. Яе паклікалі ў міліцыю, каб аддаць тэлефон, але ў выніку затрымалі. Супраць яе распачалі крымінальную справу па факце незаконных дзеянняў у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных, паведамляе «Вясна».
«Устаноўлена, што ў верасні мінулага года ў адным з Тэлеграм-каналаў, прызнаным пасля экстрэмісцкім, яна публікавала персанальныя звесткі супрацоўнікаў міліцыі, размяшчала заклікі да пратэстнай дзейнасці», – гаворыцца ў прэс-паведамленні МУС.
аз