Дырэктар і галоўную рэдактар БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску. Жонка Наважылава паведаміла, што 28 жніўня ў “Валадарцы” ў яе прынялі перадачу для мужа, паведаміла Еўрарадыё.
Дачка Леўшынай мяркуе, што яе маці таксама знаходзіцца на Валадарскага, бо скончыліся 10 дзён, пасля чаго Наважылаву і Леўшынай павінны былі абраць меру стрымання або вызваліць.
Леўшына і Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня. Абвінавачанне абодвум павінны выставіць на працягу 20 сутак. Таксама 18 жніўня была затрыманая бухгалтарка БелаПАН Кацярына Боева. Раніцай 28 жніўня яе выпусцілі на волю пад абавязальніцтва пра яўку. Праваабаронцы прызналі ўсіх траіх палітвязнямі.
яс