Беларуская Служба

Беларусь – краіна экстрэмістаў!

29.08.2021 16:24
Фактычна экстрэмізмам у Беларусі лічыцца любое іншадумства і нязгода з афіцыйнай ліняй улад.
Сяргей Беспалавыhttps://www.youtube.com/watch?v=gV-2I9X-VkI

За апошні год у Беларусі было заведзена больш за чатыры тысячы крымінальных спраў за тэрарызм і экстрэмізм, сказаў аб гэтым генпракурор Беларусі Андрэй Швед. Фактычна экстрэмізмам у Беларусі лічыцца любое іншадумства і нязгода з афіцыйнай ліняй улад. Сітуацыю ў краіне пракаментаваў відэаблогер аўтар палітычна-сатырычнага канала «Усы Лукашэнкі» Сяргей Беспалавы ў сваім новым роліку.

«Ты не любіш калгаснага фюрэра і гаворыш аб гэтым публічна, смееш дамагацца справядлівых выбараў, п'еш чай з суседзямі ў двары? – Віншую! Ты экстрэміст! Жыць у Беларусі – гэта знаходзіцца пад пастаянным ціскам і ідыёцкімі патрабаваннямі прызнаць, што белае гэта чорнае, што свабода – гэта рабства, а Лукашэнка самы мудру лідар усёй галактыкі. Усё астатняе – гэта экстрэмізм!»

Сяргей Беспалавы нагадвае, што за экстрэмізм у Беларусі могуць пазбавіць грамадзянства.

яс