Беларуская Служба

Роўна год прайшоў з першага шматтысячнага жаночага маршу

29.08.2021 16:53
Тысячы жанчын тады выйшлі на вуліцы Мінска ў чырвона-белых строях з нацыянальнымі гістарычнымі сцягамі і неверагодна крэатыўнымі плакатамі.
Demonstracja kobiet w Mińsku, 2020 r.
Demonstracja kobiet w Mińsku, 2020 r.PAP/EPA/STRINGER

29 жніўня летась прыйшлося на суботу. Тысячы жанчын тады выйшлі на вуліцы Мінска ў чырвона-белых строях з нацыянальнымі гістарычнымі сцягамі і неверагодна крэатыўнымі плакатамі. Жанчыны выйшлі і за сябе, і за мужчын, за нашы агульныя правы і свабоды. Атрымалася так натхняльна, што яшчэ доўга жаночыя маршы кожную суботу ўпрыгожвалі вуліцы беларускіх гарадоў.

Цяпер такой масавай актыўнасці няма, многія за кратамі, вельмі шмат удзельнікаў і ўдзельніц пратэстаў вымушана з’ехалі за мяжу. Але раз-пораз па раёнах Мінска і рэгіёнах праходзяць невялікія лакальныя акцыі.

Непрацяглыя, бо адразу налятаюць сілавікі. Таму людзі выходзяць, фоткаюцца, здымаюць матывуючае відэа і хутка разыходзяцца. Пратэст нікуды не дзеўся, у Беларусі ён партызанскі, а за межамі – максімальна публічны. Салідарнасць і ўзаемападтрымка – рэсурсы, якія беларусы адкрылі ў сабе год таму.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё Казімір Шчадковіч, Мінск