Беларуская Служба

Пакупнік срэбнага медаля Ціманоўскай патлумачыў, чаму ён гэта зрабіў

29.08.2021 17:28
Для мяне гэта была акцыя падтрымкі людзей, якія былі вымушаныя пакінуць свой дом, сваю Радзіму і многа страцілі.
    ,      21 .
Крысціна Ціманоўская і яе медаль, які прадаўся на аўкцыёне за $21 тыс. ТК Аляксандр Апейкін

Медаль за $21 тысячу на інтэрнэт-аўкцыё eBay купіў чалавек з ЗША.

Ён напісаў, што не хацеў вялікай публічнасці з гэтай нагоды, аднак вырашыў прадухіліць медыяздагадкі і патлумачыць, чаму ён гэта зрабіў.

«Я не беларус. Я не займаюся палітыкай. Я не спартовец у сучаснасці або мінулым. Я не калекцыянер, і не набываў гэты медаль у плане інвеставання. Для мяне гэта была акцыя падтрымкі людзей, якія былі вымушаныя пакінуць свой дом, сваю Радзіму і многа страцілі. Для людзей, якіх пасадзілі ў турмы бязвінна, па надуманых абвінавачваннях.Для людзей, якія цяпер змушана знаходзяцца ў стадыі выжывання».

Пакупнік сам 30 гадоў таму, разам з сям'ёй апынуўся ў чужой краіне і падобнай сітуацыі. І нечакана для сябе, атрымаў падтрымку ад незнаёмых.

«Прайшоў час, ролі памяняліся. Я шмат дасягнуў сваёй працай, пабудаваў бізнес, дом, выгадаваў дачку і невялікі лес дрэў».

Апошнія гады мужчына аказвае кропкавую і адрасную дапамогу і пазбягае фондаў, бо яны прызначаюць больш за палову даходаў на ўласнае ўтрыманне.

Таксама пакупнік медаля адзначае, што не зрабіў гэтага ахвяравання для таго, каб спісаць суму з уласных падаткаў, таму што Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці не зарэгістраваны ў яго краіне як дабрачынная арганізацыя.

«Але я веру, што маё ахвяраванне трапіць тым, хто ў ім сапраўды мае патрэбу, і хай, хоць трохі, але палепшыць іх жыццё», – напісаў ахвяравальнік.

Пра далейшы лёс медаля, мужчына вырашыць разам з Крысцінай Ціманоўскай.

«Спрабуем рабіць свет вакол нас крыху лепш, кожны – наколькі можа!» – закончыў мужчына сваё тлумачэнне.

яс

яс