Беларуская Служба

«Кібер-партызаны» выявілі нумары тэлефонаў Віктара Лукашэнкі, Шэймана і іншых супрацоўнікаў рэжыму

30.08.2021 11:34
Беларускія «кібер-партызаны» паведамілі, што ў межах аперацыі «Спёка» ўчынілі ўзлом баз даных тэлефонаў усіх аператараў у Беларусі.
-
«Кібер-партызаны»https://t.me/cpartisans/351

Беларускія «кібер-партызаны» паведамілі, што ў межах аперацыі «Спёка» ўчынілі ўзлом баз даных тэлефонаў усіх аператараў у Беларусі.

«Зараз у распараджэнні руху «Супраціў» УСЕ тэлефоны «слабавікоў», операў, МУС, КДБ, усіх спецслужб і прыкарытнікаў рэжыму. У доказ прымацоўваем тэлефон Віктара Лукашэнкі, Шэймана і некаторых іншых памагатых дыктатара», – заявілі яны.

«Кібер-партызаны» паведамілі таксама, што ўсе гэтыя нумары патрапяць на blackmap.org.

яс