Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў. Беларускаму дыктатару сёння споўнілася 67 гадоў (ён нарадзіўся 30 жніўня 1954 года).
У віншаванні Пуцін выказаў упэўненасць, што «ваш багаты досвед дзяржаўнага кіраўніка будзе і надалей служыць забеспячэнню адзінства і згоды ў беларускім грамадстве, умацаванню стабільнасці і бяспекі ў краіне». Пры гэтым Пуцін дадаў, што «беларускія сябры заўсёды могуць разлічваць на падтрымку Расіі».
Незалежнымі аглядальнікамі і палітолагамі Расія ўспрымаецца як галоўны чыннік кансервацыі рэжыму Лукашэнкі.
вс