Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што за мінулы дзень на тэрыторыю краіны не ўпушчана больш за 50 чалавек, якія мелі намер нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі.
З пачатку 2021 года ў краіне затрымана больш за 4 тыс. 100 мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі. Большая частка нелегалаў – грамадзяне Іраку.
З 10 жніўня ў Латвіі спынілі спробы нелегальнага пранікнення 749 чалавек. За гэты ж час па гуманітарных прычынах у краіну прапусцілі 25 чалавек, затрымалі 377 замежнікаў, якія нелегальна перайшлі мяжу.
Памежная служба Польшчы ў сваю чаргу паведаміла, што за мінулыя суткі 74 чалавекі зрабілі спробу нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі. Траіх чалавек затрымалі, інфармуе агенцтва БелаПАН.
вс